Сяргей Верашчагін з Гомля памірае ў калёніі праз неаказаньне медычнай дапамогі.
Асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі). Пакаранне адбывае ў выпраўленчай калоніі № 13 у Глыбокім
Быў затрыманы 12 жніўня. Пры затрыманні яго моцна збілі. Сярод дыягназаў - закрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, множныя гематомы і ўдары (у тым ліку грудной клеткі, шыйнага, груднога і паяснічнага аддзелаў храбетніка, скроневых абласцей).
Сяргея абвінавацілі ў тым, што ён нібыта з вакна сваёй кватэры крычэў на супрацоўнікаў міліцыі, якія ажыццяўлялі затрыманні, а таксама кідаў у іх бутэлькі. Верашчагін сваёй віны не прызнаў.
Мужчыну прызналі вінаватым і прысудзілі да пяці гадоў калоніі, дзе зараз прымушаюць працаваць - хаця стан здароўя Сяргея рэзка пагаршаецца.
Мужчына траціць зрок, не адчувае левую палову цела, у яго ўвесь час кружыцца голаў.
Ніякай медычнай дапамогі Верашчагіна ў зьняволеньні не аказваюць - хаця відавочна, што ён патрабуе шпіталізацыі.
Згодна з артыкулам 45 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, грамадзянам гарантуецца права на ахову здароўя.
У сваю чаргу, артыкул 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.06.1993 № 2435-XII "Аб ахове здароўя" ўстанавіў, што асобам, якія знаходзяцца пад следствам, якiя адбываюць пакаранне ў выглядзе арышту, абмежавання волі, пазбаўлення волі, пажыццёвага зняволення, а таксама асуджаным да смяротнага пакарання, гарантуецца аказанне неабходнай медыцынскай дапамогі. Пры паступленні ва ўстановы крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь кожны асуджаны падлягае абавязковаму медыцынскаму агляду.
Пункт 6 артыкула 10 Крымінальна-выканаўчага кодэксу гарантуе права асуджаных на ахову здароўя. Медыцынская дапамога асуджаным можа аказвацца ў амбулаторных, стацыянарных умовах, ва ўмовах аддзялення дзённага знаходжання, а таксама ў арганiзацыi аховы здароўя ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Пункт 221 Інструкцыі па медыцынскім забеспячэнні асоб, якія ўтрымліваюцца ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, зацверджанай сумеснай пастановай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.08.2003 № 202/39, устанавіў, што начальнік медыцынскай частцы ўстановы крымінальна-выканаўчай сістэмы абавязаны па даручэнні кіраўніцтва ўстановы ўважліва і аб'ектыўна разглядаць заявы, скаргі асуджаных і іх сваякоў па пытаннях медыка-санітарнага забеспячэння, сістэматычна аналізаваць прычыны іх узнікнення і прымаць па іх неабходныя меры, выкарыстоўваць выкладзеныя ў лістах і скаргах прапановы ў мэтах удасканалення працы медыцынскай частцы ўстановы.
На падставе вышэйзгаданага, патрабуем:
- неадкладна аказаць Сяргею Верашчагіну належную медычную дапамогу;
- зьмясьціць яго ў шпіталь для больш дэталёвай дыягностыкі і лекаваньня.
Количество подписей под петицией:
6944
Теги: Верашчагін Верещагин Медпомощь Медычная дапамога
Зварот пакінуты без разгляду па сутнасці, бо заяўнікі не прадставілі дакументы, якія пацвярджалі б паўнамоцтвы на прадстаўленне інтарэсаў Верашчагіна С.В.
806.3кБ, добавлено User_KOnWeSW0, 2021-05-31 15:19:12
Згодна з пунктам 3 артыкула 4 Закона аб зваротах грамадзян, прадстаўнікі заяўнікоў ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на падставе актаў заканадаўства, альбо
актаў упаўнаважаных на тое дзяржаўных органаў, альбо даверанасці, аформленай у парадку, ўсталяваным грамадзянскім заканадаўствам.
У сувязі з тым, што Вамі не прадстаулены якія-небудзь дакументы, якія пацвярджаюць Вашы паўнамоцтвы на прадстаўленне інтарэсаў асуджанага Верашчагіна С.У., Ваш электронны зварот пакінуты без разгляду па сутнасці.
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться