5 ліпеня пад кіраўніцтвам Наталлі Качанавай адбылося паседжанне экспертнай рады, дзе быў разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Было прапанавана ўвядзенне нормы аб страце грамадзянства ў сувязі з наяўнасцю прыгавору суда Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у законную сілу і пацвярджае ўдзел асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ёю цяжкай шкоды інтарэсам дзяржавы, калі такая асоба знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь.
6 верасня Лукашэнка А.Р. на нарадзе па заканадаўстве аб грамадзянстве і амністыі падтрымаў разгляд гэтага праекта.
Згодна з арт.10 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, "ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь". Страта грамадзянства дапускаецца толькі для асоб, якія атрымалі яго не па нараджэнні.
Беларусь з'яўляецца заснавальніцай і членам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Згодна з арт.15 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай ААН у 1948 годзе, "кожны чалавек мае права на грамадзянства. Ніхто не можа быць адвольна пазбаўлены свайго грамадзянства або права змяніць сваё грамадзянства".
У сувязі з вышэйпададзеным патрабуем прызнаць унясенне нормы аб пазбаўленні грамадзянства незаконным, як супярэчнае палажэнням Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і адхіліць вышэйпазначаны законапраект у выпадку яго паступлення на разгляд у Нацыянальны сход.
Количество подписей под петицией:
133
Теги: закон Конституция грамадзянства
Рашэнне Палаты прадстаўнікоў па пытанні разгляду праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» будзе прынята па выніках галасавання дэпутатамі на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў.
Усе праекты законаў праходзяць экспертызу ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях. Пры гэтым адным з асноўных крытэрыяў пры падрыхтоўцы заключэнняў па законапраекту з’яўляецца яго адпаведнасць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться