З навіннай публікацыі вэб-сайта Аршанскага раённага выканаўчага камітэта нам стала вядома пра тое, што сярэдняй школе № 3 г. Оршы прысвоена імя Уладзіміра Караткевіча (даступна па спасылцы https://orsha.vitebsk-region.gov.by/ru/news_region_ru/view/srednej-shkole-3-g-orshi-prisvoeno-imja-vladimira-korotkevicha-24772/ ). Нягледзячы на безумоўна важны і пазітыўны факт шанавання імя выдатнага беларускага пісьменніка, да нашага здзіўлення, мемарыяльная дошка была выканана на рускай мове, хоць Уладзімір Караткевіч адзначыўся перш за ўсё як беларускамоўны пісьменнік і лагічна было б выканаць мемарыяльную дошку менавіта на беларускай мове.
Уладзімір Караткевіч пісаў пра гісторыю беларускага народа, пра нашае мастацтва, культуру, духоўнае жыццё. Ён выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды, аказаў прыкметны ўплыў на грамадскую, эстэтычную і духоўнае жыццё беларускага народа. Творы пісьменніка перакладзены на многія мовы свету. Значны ўклад унёс Уладзімір Караткевіч у развіццё нацыянальнай драматургіі і кінадраматургіі. Ён стварыў глыбокія, праўдзівыя і эмацыйна насычаныя п'есы "Млын на сініх вірах", "Званы Віцебска", "Кастусь Каліноўскі" і "Калыска чатырох чараўніц", пастаўленыя ў многіх тэатрах. Па сцэнарах Караткевіча на кінастудыі "Беларусьфільм" створаны шматлікія дакументальныя стужкі, а таксама мастацкія фільмы "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі" і іншыя.
Згодна артыкула №2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры грамадскія адносіны ў сферы культуры грунтуюцца на аснове прынцыпа прыярытэта развiцця беларускай нацыянальнай культуры і прызнання беларускай мовы адным з фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту, а таксама артыкула №8 напрамкамі дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры з’яўляюцца: захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыя беларускай нацыянальнай культуры i мовы.
Такім чынам, улічваючы неацэнны ўклад вялікага беларускага пісьменніка ў развіццё беларускай мовы і культуры, а таксама беларускае закадаўства просім замяніць мову мемарыяльнай дошкі на беларускую-мову пісьменніка.
Количество подписей под петицией:
98
Памятная дошка складаецца з дзвюх частак. На першай
частцы дошкі размешчаны партрэт пісьменніка і тлумачальны надпіс на рускай мове. Другая частка – урывак з верша У.С. Караткевіча ”У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы...“ на беларускай мове. У.С. Караткевіч пісаў свае творы на рускай і беларускай мовах. У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы.
Адукацыйны працэс у дзяржаўнай установе адукацыі ”Сярэдняя школа № 3 г. Оршы імя У.С. Караткевіча“ ажыццяўляецца на рускай мове.
Зыходзячы з вышэйсказанага, замена дошкі на будынку ўстановы адукацыі з’яўляецца немэтазгоднай.
250кБ, добавлено User_4DxMqUpe, 2023-01-05 19:18:42
Комментарии (3)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться