Згодна з афішай Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі апошняй прэм’ерай па стане на пачатак студзеня 2023 года стаў спекталь "Махляры", створаны паводле п`есы рускага празаіка Мікалая Гогаля "Гульцы".
Да гэтага на сцэне РТБД пастаўлена камедыя "Тэсты для дарослых" паводле п’есы харвацкага драматурга Міра Гаўрана “Не да смеху”. Таксама ў рэпертуары ёсьць спектаклі па матывах п’ес іншых рускіх драматургаў А.Вампілава, Н.Птушкінай, А.Іванова, альбо брытана-ірландскага драматурга М.МакДонаха ці французскага Ж.Сіблейраса.
З беларускіх аўтараў у бягучым рэпертуары тэатру, па нашых назіраннях, прадстаўлены толькі беларускі пісьменнік Васіль Быкаў са сваёй "Альпійскай баладай", Віктар Марціновіч (трагікамедыя "Кар’ерай доктара Раўса") ды Юлія Чарняўская з Канстанцінам Сцешыкам, чые прадстаўніцтва як мы бачым значна меньшае на падмостках Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, чым замежных аўтараў, асабліва расійскіх.
Творчым калектывам тэатру чамусьці несправяліва ігнаруюцца творы не меньш таленавітых беларускіх пісьменнікаў такіх як Уладзімір Караткевіч і драматургаў мінулых часоў, такіх як Уладзіслаў Галубок, альбо Васіль Шашалевіч, чые творы аднак не страцілі сваёй актуальнасці ў нашыя часы.
Мяркуем, што палітыка тэатру, накіраваная на перавагу замежных (у прыватнасці расійскіх) аўтараў і драматургаў, супярэчыць прынцыпам, на якiх грунтуюцца грамадскiя адносiны ў сферы культуры Рэспублікі Беларусь, замацаваным у арт.2 Кодэкса аб культуры, у прыватнасці прыярытэту развiцця беларускай нацыянальнай культуры, а таксама напрамкам дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры (арт.8 Кодэкса аб культуры) развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыя беларускай нацыянальнай культуры.
Такім чынам, просім:
- патлумачыць, чаму ў рэпертуары Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі большая частка спектакляў ставіцца па матывах твораў замежных аўтараў;
- разгледзець магчымасць і паставіць на сцэне РТБД спектаклі па матывах п’ес Уладзіслава Галубка (напрыклад, драма ў адной дзеі "Белы вянок"), Васіля Шашалевіча і іншых беларускіх творцаў.
Количество подписей под петицией:
39
1. Звяртаем вашу увагу на тое, што большасць спектакляу рэпертуару заснавана менавiта на творах беларускiх, а не замежных аутарау:
- Драматург Андрэй Iваноу, якога вы аднеслi да расiскix аутарау, з’яуляецца беларускiм драматургам. Рэспублiканскi тэатр беларускай драматурги i Цэнтр беларускай драматургii, якi дзейiчае пры тэатры, робядь шмат дадатковых праекау, накiраваных на падтрымку i развiцце сучаснай беларускай драматургii. На
сцэне тэатра праводзяцца сцэiчныя чытаннi п’ес беларускiх аутарау, а таксама праект “Тыдзень сучаснай беларускай драматурги” . Штогод арганiзоуваецца Мiжнародная драматурiчная лабараторыя, на якой ствараюцца новыя п’есы. Ладзяцца семiнары i прафесiйныя майстар-класы, лекцыi i драматургiчыя конкурсы.
129.7кБ, добавлено User_4DxMqUpe, 2023-01-19 11:03:34
Комментарии (0)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться